Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі хакер сеў у амэрыканскую турму


Суд у ЗША асудзіў на амаль тры гады зьняволеньня беларускага хакера.

Пракурор Паўднёвай акругі Нью-Ёрку Прыт Бхарара абвясьціў, што Зьміцер Наскавец – заснавальнік інтэрнэт-службы CallService.biz – прызнаны вінаватым у змове з мэтай махлярства з банкаўскімі пераводамі і крэдытнымі картамі, за што быў пакараны зьняволеньнем на 33 месяцы.

Праз CallService.biz Наскавец дапамагаў іншым махлярам падманваць амэрыканскія банкі. Яго апэратары тэлефанавалі ў банкі і патрабавалі правядзеньня фінансавых апэрацыяў ад імя людзей, чые асабістыя зьвесткі былі папярэдне выкрадзеныя. Паведамляецца, што такім чынам Наскавец дапамог больш як 2 000 махлярам правесьці 5 000 махінацыяў.

Беларускага хакера арыштавалі ў красавіку 2010 году ў Чэхіі ў рамках міжнароднай паліцэйскай апэрацыі, пасьля чаго яго выдалі ў Нью-Ёрк, дзе ён прызнаў сябе вінаватым у лютым 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG