Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 24-25 сакавіка


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЫ

Сыноптыкі абяцаюць пэўнае пахаладаньне і скандынаўскі антыцыклён. Вецер узмоцніцца, магчымы мокры сьнег і дождж, тэмпэратура днём ад 2 да 9 цяпла, на поўдні – да плюс 12.

Эўрапейскія краіны ўначы з суботы на нядзелю пераходзяць на летні час. Стрэлкі гадзіньнікаў пасоўваюцца на адну гадзіну наперад. Для Беларусі гэта азначае, што менскі час будзе адрозьнівацца, напрыклад, ад праскага ці варшаўскага не на дзьве, а на адну гадзіну.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА

У суботу 24 сакавіка ў дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і быту (вёска Азярцо пад Менскам) – абрад «Гуканьне вясны». Пачатак а 13-й гадзіне.

У нядзелю 25 сакавіка ў Беларусі і сьвеце адзначаць Дзень Волі. У некаторых гарадах Беларусі акцыі не дазволеныя, у сталіцы дазволенае шэсьце ад Акадэміі навук да Плошчы Бангалор, пачатак а 13-й гадзіне.

У Гомелі палітыкі й грамадзкія актывісты правядуць 25 сакавіка трэцюю сэсію Народнага сходу, на якой будзе агучаная праграма «За справядлівыя выбары!» Захоўваецца таксама традыцыя ўскладаньня кветак у Навабеліцкім раёне Гомеля, дзе ў свой час жыла выбітная дзяячка БНР Палута Бадунова.

У Віцебску і Горадні, дзе мітынгі не дазволеныя, грамадзкасьць зьбіраецца ўскладаць кветкі да мэмарыяльных дошак і помнікаў Васілю Быкаву, Янку Купалу, Уладзімеру Караткевічу.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА

У Душанбэ фэстываль, прысьвечаны Наўрузу. Зьбіраюцца прысутнічаць кіраўнікі 10 дзяржаваў усходне-азіяцкага рэгіёну.

У Паўночнай Асэтыі пройдуць прэзыдэнцкія выбары.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўпершыню наведае дэмілітарызаваную зону ў Карэі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ

24 сакавіка 1794 – у Рэчы Паспалітай пачалося ўзброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.

25 сакавіка 1918 – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

25 сакавіка 1969 – створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Песьняры» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.

24 сакавіка 1984 – праведзены першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

24 сакавіка 2006 – у Менску пасьля 4-х дзён існаваньня разагнанае намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

У гэтыя дні нарадзіліся

25 сакавіка 1905 – Аляксандар Вечар, беларускі біяхімік, акадэмік, які ўдзельнічаў у стварэньні першага у СССР завода вытворчасьці каратыну з морквы.

24 сакавіка 1934 – Юры Ступакоў, народны артыст Беларусі.

25 сакавіка 1939 – Сьвятлана Данілюк, беларуская опэрная сьпявачка.

Памёр

24 сакавіка 1980 – Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень памяці ахвяраў рабства і трансатлянтычнага гандлю рабамі, усталяваны ААН у 2007 годзе.

МІНУС 365

Дашкевічу – 2 гады агульнага рэжыму. Лобаву – 4 гады ўзмоцненага рэжыму

Кучму выставілі абвінавачаньне ў забойстве Гангадзэ

Дзень няволі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Хай воля вечна будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор!

Зь беларускага гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG