Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны статыстычны камітэт прызнаў, што за мінулыя студзень-люты рэальны заробак ў Беларусі скараціўся на 1,5% ў параўнаньні са студзенем-лютым 2011 году, паведамляе БелаПАН. Рэальны заробак вылічаецца з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У розных галінах сярэдні заробак за люты вагаўся: ад 1 мільёна 995,5 тысяч рублёў ў сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы (мінімальны па краіне) да 5 мільёнаў 79 тысяч рублёў у фінансавай сфэры ( максымальны па краіне). Прамежкавы паказчык заняла сфэра адукацыі — 2 мільёны 577,7 тысяч рублёў. Сярэдні заробак у галіне аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг скадаў 2 мільёны 626,5 тысяч рублёў.

Больш за ўсіх ў лютым атрымлівалі ў Менску — налічаны сярэдні заробак склаў 3 мільёны 818,5 тысяч рублёў. Менш за ўсіх — у Берасьцейскай вобласьці. Там намінальны сярэдні заробак склаў 2 мільёны 550,7 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG