Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы апазыцыйны палітык Вінцук Вячорка лічыць, што ў сёньняшняй заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных «палова папярэдняй нарыхтоўкі і палова нэрвовай рэакцыі таго адзінага, хто ў Беларусі прымае рашэньні пра міжнародную стратэгію»:

«Папярэдняя нарыхтоўка, відавочна, была і тады, калі нягледзячы на адклад рашэньня Эўрапейскага парлямэнту ўхваліць даволі жорсткую рэзалюцыю, былі зробленыя адзін за другім абсалютна правакацыйныя, разбуральныя дзеяньні. Гэта было пару тыдняў таму. Цяпер мы бачым, што дэструкцыйныя пакуль што словы таксама паўтараюцца.

Мы робім такую выснову што, на жаль, высновы ня робяцца. Ня робіцца выснова з таго, што, нарэшце, праз столькі гадоў ЭЗ кансалідуецца і абірае пэўную лінію стасоўна цяперашняга кіраўніцтва ў Беларусі. Так, ім гэта ўдаецца павальней, цяжэй, чым тым жа ЗША. Але Беларусь — гэта наўпроставы сусед, і мы ведаем, колькі тут ёсьць залежнасьцяў, спакусаў, матэрыяльнага інтарэсу нашых эўразьвязаўскіх суседзяў. І тым ня менш, такія крокі робяцца, і значыць, яны будуць рабіцца далей. Гэта велізарная памылка Лукашэнкі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG