Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Толькі з боку ЭЗ назіраюцца намаганьні вырашыць канфлікт


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў адзначыў, што калі б заява пра тое, што беларускі бок ня бачыць неабходнасьці ў прысутнасьці амбасадараў ЭЗ на тэрыторыі Беларусі, прагучала з вуснаў старшыні калгаса, то можна было б толькі паціснуць плячыма.

«Але калі я гэта чую ад прэс-сакратара МЗС, то я пытаюся, што за людзі там працуюць? Як можна наогул на такім узроўні заяўляць, што не патрэбныя ў краіне амбасадары вядучых дзяржаў сьвету?

Гэта азначае, што яны самі гатовы перавесьці Беларусь у шэраг ня тое што там краін трэцяга кшталту, а наогул невядома куды. Бо адсутнасьць амбасадараў у незалежнай краіне — гэта адмова ў праве называцца незалежнай сувэрэннай эўрапейскай краінай. Гэта нонсэнс.

І вось такія мэханізмы яны могуць уключаць, але гэта мэханізмы ні да чаго ня могуць прывесьці. Бо гэта палітычная балбатня. Толькі з боку ЭЗ назіраюцца намаганьні вырашыць канфлікт.

Сёньняшнія так званыя санкцыі — гэта ніякія ня санкцыі. Гэта спроба захаваць лёгіку ў сваіх дзеяньнях».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG