Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капыльскага актывіста выклікалі ў пракуратуру на Дзень Волі


Актывіста БХД з Капыльскага раёну Віктара Дашкевіча выклікалі адмысловай позвай у пракуратуру раёну на 14 гадзінаў 25 сакавіка.

Для дачы тлумачэньняў, напісана ў позьве, а па якой справе — не пазначана. Віктар Дашкевіч мяркуе, што ўлады раёну атрымалі загад максымальна зьменшыць колькасьць удзельнікаў мітынгу і шэсьця ў Менску:

«У Капылі я нічога праводзіць не зьбіраўся, бо я законапаслухмяны грамадзянін, падаў бы заяўку, калі б былі такія пляны. А што да плянаў ехаць у Менск ці не — гэта мая справа. Улады зноў паводзяць сябе незаконна. Пракуратура ў нядзелю ніколі не працавала, а тут яны прыдумалі нейкія тлумачэньні — гэта сьмеху варта. Позву мне прывёз участковы міліцыянт, прычым ня з нашага ўчастку, а калі ўручаў, яму пазванілі і якраз даваў справаздачу, што знайшоў мяне і ўручыў паперу. Вось як кантралююць — няма чым больш заняцца. Да Капыля з нашай вёскі 12 кілямэтраў, транспарту ў нядзелю няма. І як мне туды дабірацца? Я ўжо званіў у пракуратуру і сказаў, што пешкі туды не пайду», — пракамэнтаваў позву ў раённую пракуратуру грамадзкі актывіст Віктар Дашкевіч.

Віктар Дашкевіч жыве ў вёсцы Калодзезная пад Капылём, ён інвалід. 19 сьнежня 2010 году быў затрыманы ў Менску пасьля мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. Адбыў дзень у ізалятары, суд пакараў яго грашовым штрафам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG