Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чатырнаццаты. І Марголіна не выпускаюць у Эўразьвяз


Леў Марголін

Леў Марголін

Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін атрымаў даведку ў Барысаўскім РУУС, што яму часова абмежавана права на выезд за мяжу.

Там патлумачылі, што гэтае рашэньне прынятае з прычыны «прад’яўленьня грамадзянскага пазову ў судзе». Такую інфармацыю падаў Мін’юст.

«Які пазоў, у якім судзе? Невядома. Ну і давядзецца ж некаму з чыноўнікаў міністэрства беззаконьня трымаць адказ за свае выбрыкі», — сказаў у інтэрвію ucpb.org Леў Марголін.

Пры праходжаньні пашпартнага кантролю ў выезьдзе зь Беларусі адмовілі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку, Станіславу Шушкевічу, Андрэю Бандарэнку, Валерыю Ўхналёву і Вінцуку Вячорку. Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла даведаліся ў аддзелах грамадзянства і міграцыі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG