Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Рада БНР захоўвае легітымную пераемнасьць


Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зрабіла заяву адносна дыскусіі вакол стварэньня новага ўраду ў выгнаньні.

«Канешне,я ўважліва сачу за дыскусіяй, што распачалася апошнім часам вакол тэмы стварэньня новага ўраду ў выгнаньні. Тэмы, якую ўзьняў спадар Ганс Георг Вік.

Я б не хацела цяпер падрабязна аналізаваць прычыны, чаму раптам узьнікла гэтая тэма і каму гэта выгадна. Скажу пакуль толькі, што выгадна тым людзям, якія не былі заўважаныя ў адданасьці ідэалам Акту 25 сакавіка.

Дыскусіі могуць быць розныя, гэта нармальна ў свабодным сьвеце. Але ёсьць факт: Рада БНР захоўвае легітымную пераемнасьць, і ў адпаведнасьці са сваім Статутам, выконвае функцыі заканадаўчага воргану і ўраду ў выгнаньні. І я, безумоўна, удзячная Ўладзімеру Някляеву, які ў нядаўнім артыкуле выказаў падтрымку Радзе БНР.

Скажу яшчэ, што ўсе апошнія гады дзейнасьць Рады была накіраваная на падтрымку дэмакратычнай нацыянальна арыентаванай апазыцыі ў Беларусі, усім тым, хто хоча бачыць Бацькаўшчыну незалежнай і вольнай. І гэтай мэтай мы будзем кіравацца ў сваёй дзейнасьці і надалей».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG