Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапіс у Польшчы: 47 тысяч беларусаў і 809 тысяч шлянзакаў


У перапісе 2011 году ў Польшчы 47 тысяч чалавек залічыла сябе да беларусаў.

Сёньня Галоўнае статыстычнае бюро Польшчы апублікавала вынікі леташняга перапісу ў краіне. Паводле гэтага перапісу, у Польшчы ў мінулым годзе пражывалі 38,5 мільёна чалавек.

Палякамі назвалі сябе 35,3 мільёна чалавек.

У перапісе 2011 году была магчымасьць назваць дзьве нацыянальнасьці, і гэтай магчымасьцю пакарысталіся 834 тысячы чалавек, падаючы польскую і яшчэ іншую чым польская нацыянальнасьці. Толькі да адной нацыянальнасьці, іншай чым польская, залічылі сябе 554 тысячы чалавек. У адносінах да 1,9 мільёна чалавек польскім статыстыкам не ўдалося ідэнтыфікаваць нацыянальнай прыналежнасьці.

У згаданым ліку 47 тысяч чалавек, якія залічылі сябе да беларусаў, 10 тысяч падалі таксама польскую нацыянальную прыналежнасьць.

У перапісе 2002 году ў Польшчы, калі нельга было дэкляраваць падвойнай нацыянальнай ідэнтычнасьці, беларусамі запісаліся блізу 49 тысяч чалавек.

Найбольшай сэнсацыяй гэтага перапісу стала колькасьць людзей, якія падалі шлёнскую нацыянальную ідэнтычнасьць — 809 тысяч. У 2002 годзе шлянзакамі запісаліся 173 тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG