Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улёткі «Віцябляніна за любоў да Беларусі забіваюць у турме» распаўсюдзілі валянтэры кампаніі «Гавары праўду».

Ва ўлётках апавядаецца, што Сяргея Каваленку, які ў 2010 годзе вывесіў сьцяг на навагодняй ёлцы, пакаралі яшчэ раз — цяпер за парушэньне рэжыму адбываньня ўмоўнага пакараньня. І што ён галадуе на знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачаньня і прысуду.

У Сяргея на волі засталася сям’я: маці-пэнсіянэрка, жонка, двое дзяцей — дзевяцімесячная дачка і сямігадовы сын. І цяпер яны засталіся практычна бяз сродкаў да існаваньня. Таму ва ўлётках пададзены кантактныя дадзеныя — калі нехта захоча аказаць якую-небудзь дапамогу Сяргею Каваленку і ягонай сям’і.

«У цэнтры Воршы ўлёткі хутка зьніклі — іх проста пазьдзіралі. У аддаленых раёнах яны яшчэ вісяць на аўтобусных прыпынках, на слупах ці недзе яшчэ. Нехта іх убачыць ды распавядзе іншым», — гаворыць аршанскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Алесь Шутаў.
XS
SM
MD
LG