Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэсьць сутак за ўлёткі пра Дзень Волі


Марыя Касьян

Марыя Касьян

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў актывіста Эўрапейскай Беларусі Мікіту Каваленку на 6 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мікіту зьвінавацілі ў брыдкаслоўі. Напярэдадні яго затрымалі ў мэтро за вывешваньне ўлёткі пра сьвяткаваньне Дня Волі. Гаворыць праваабаронца з «Эўрапейскай Беларусі» Марыя Касьян:

«Суд праходзіў з працэсуальнымі парушэньнямі, але на гэта ніхто не зьвярнуў увагі. Гэтак суд пастанавіў прысудзіць 6 сутак адміністрацыйнага арышту, і ёсьць такое меркаваньне, што гэта зьвязана з 25 сакавіка. Каб актывісты і іншыя людзі не прымалі актыўнага ўдзелу ў Дні Волі. Мітынг, нібыта, дазволены, але людзей нэўтралізуюць вось такім шляхам. Акурат атрымоўваецца, што выйдзе ён 27 сакавіка».

Адміністрацыйнае зьняволеньне Мікіты Каваленкі напярэдадні Дня Волі адзін зь лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Атрошчанкаў называе спробай запалохаць палітычна актыўную моладзь:

​«Канечне, ёсьць такое меркаваньне, што зьняволеньне на 6 сутак зьвязанае са сьвяткаваньнем Дня Волі. Ну, і гэта можа быць часткай звычайнай кампаніі запалохваньня дэмакратычных актывістаў. Бо Мікіта браў удзел у акцыях у абарону палітвязьняў, не даючы забывацца на гэтую тэму, а ўлады гэта моцна раздражняе. Таму адзін з кірункаў – здушэньне гэтых акцыяў. Раней Мікіта Каваленка ўжо адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. За гэта ж яго выключылі зь Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. І гэта адбываецца амаль штодзённа, калі актывістаў у розных гарадах краіны затрымліваюць, зьбіваюць, выключаюць і звальняюць».
XS
SM
MD
LG