Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў выглядае горш, чым два тыдні таму


Андрэй Саньнікаў, архіўнае фота
Андрэй Саньнікаў, архіўнае фота

У калёніі «Віцьба-3» з былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым сустрэўся ягоны адвакат.

Жонка палітвязьня Ірына Халіп: «Адвакат нічога не паведаміў новага пра Андрэя, акрамя сваіх уражаньняў, што выглядае ён значна горш, чым два тыдні таму. Але пытаньні здароўя і ўмоваў утрыманьня не абмяркоўвалі наагул, бо пра гэта гаварыць забаронена пад пагрозай спыненьня сустрэчы. Размаўлялі пра юрыдычныя пытаньні».

Якія юрыдычныя праблемы абгаворвалі Саньнікаў і ягоны адвакат, Ірына Халіп не ўдакладніла.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі за падзеі 19 сьнежня. Пасьля суду Саньнікаў зьмяніў тры папраўчыя ўстановы. Вядома, што ў канцы году палітвязень напісаў прашэньне аб памілаваньні. Ягоныя сваякі мяркуюць, што гэта адбылося пад ціскам. У камісіі па памілаваньні пры Аляксандру Лукашэнку ня кажуць, ці разглядалася прашэньне Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG