Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрвін Рот: Хто запрашаў «дамаў» для беларускай дэлегацыі?


Эрвін Рот

Эрвін Рот

Аўстрыйскі спартовы экспэрт і журналіст Эрвін Рот, аўтар скандальных публікацыяў пра шыкоўны адпачынак беларускага кіраўніка і ягонай сьвіты ў лютым 2002 году ў Альпах, апублікаваў праз партал APA-OTS чарговы зварот да аўстрыйскіх праваахоўных органаў. (Папярэдні зварот Рота быў надрукаваны на сайце «Свабоды» 21 сакавіка).

Згодна з апошнімі расьсьледаваньнямі журналіста, у 2002 годзе адпачынак прэзыдэнта Лукашэнкі і ягонай сьвіты ў Альпах каштаваў аўстрыйскім падаткаплатнікам яшчэ даражэй, чым тыя 200 тысяч эўра, пра якія ішла гаворка ў ягоных ранейшых публікацыях. Стала вядома, што багата бухгальтарскіх дакумэнтаў — сьведчаньняў таго шыкоўнага адпачынку проста пазьнікала, без належнай увагі пракуратуры засталіся шмат якія разьлікі гатоўкаю.

Тым ня менш рахункі, якія трапілі да Рота, у тым ліку на аплату пакояў у шыкоўным гатэлі ў Зээфэльдзе, сьведчаць: арганізатары адпачынку высокага беларускага госьця (Нацыянальны Алімпійскі камітэт і сетка аўстрыйскіх казіно) заплацілі і за восем жанчынаў, якія спыняліся ў гатэлі. Аўстрыйскі журналіст выказвае падазрэньні, што гэта маглі быць прастытуткі.
Джакузі ў пяцізоркавым гатэлі Klosterbräu.

Журналіст Эрвін Рот настойліва раіць тагачасным кіраўнікам НАК і Casinos Austria (Леа Вальнэру, Герхарду Скофу, а таксама Карлу Штосу, які ў 2009 годзе зьмяніў Вальнэра на пасадзе кіраўніка абедзьвюх гэтых арганізацыяў), каб захаваць сваё рэнамэ, адказаць грамадзкасьці на наступныя пытаньні:

Хто запрашаў для беларускай дэлегацыі тых дамаў?

Чаму дзеля прыезду высокага беларускага госьця, які мае рэпутацыю «апошняга дыктатара Эўропы», трэба было зь ведама Аўстрыйскага алімпійскага камітэту і Casinos Austria ствараць патаемны шэры рахунак ААК?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG