Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: За малочнымі прадуктамі абмежавалі і продаж цукру


Дакумэнт разасланы ўпраўленьнем гандлю Магілёўскага аблвыканкаму
Дакумэнт разасланы ўпраўленьнем гандлю Магілёўскага аблвыканкаму

На Магілёўшчыне ўведзеныя абмежаваньні на продаж цукру: у адны рукі ня больш за пяць кіляграмаў.

Паводле ліста з упраўленьня гандлю й паслугаў Магілёўскага аблвыканкаму, разасланага гандлёвым арганізацыям рэгіёну, такія захады ўводзяцца, каб забясьпечыць крамы цукрам на ўвесь працоўны дзень.

У дакумэнце, які падпісаў начальнік упраўленьня гандлю Алег Буянаў, адзначаецца, што апошнім часам пачасьціліся выпадкі, калі цукар скупляецца вялікімі партыямі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьне кіраўнікі гандлёвых арганізацыяў.

Акрамя абмежаваньняў на продаж цукру, у вобласьці дзейнічаюць таксама абмежаваньні на продаж малочных прадуктаў — малака, тварагу, сыроў ды сьмятаны. Абмежаваныя нормы продажу харчоў называюць часовымі. Паводле чыноўнікаў, прадукты скупляюць буйнымі партыямі, каб перапрадаць у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG