Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: абласны суд чыноўніка не пакараў


Сяргей Вакуленка
Сяргей Вакуленка

Абласны суд Берасьця адмовіў у задавальненьні скаргі актывіста руху «За свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава. Актывіст сьцьвярджаў, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзян.

Аднак у абласным судзе скаргу Вакуленкі не задаволілі, не знайшоўшы парушэньняў у дзеяньнях чыноўніка.

Сяргей Вакуленка падаваў запыт на прадстаўленьне інфармацыі пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру «Масква». Гэтая рэканструкцыя павінна быць узгодненая зь Міністэрствам культуры, таму што будынак знаходзіцца ў дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

Аднак намесьнік старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў адмовіўся даць поўную інфармацыю пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру, які праз аўкцыён набыла фірма «Санта-Сервіс».

30 студзеня Ленінскі суд Берасьця не прызнаў чыноўніка Вячаслава Хафізава вінаватым у парушэньні закону аб зваротах грамадзянаў. Цяпер абараніў чыноўніка і абласны суд. Аднак Сяргей Вакуленка кажа, што будзе скардзіцца ў суд вышэйшай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG