Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Die Presse: Нельга вечна ісьці на саступкі таму, хто захоплівае закладнікаў


Юта Зомэрбаўэр у артыкуле для «Die Presse» адзначае, што Лукашэнка, адмовіўшыся памілаваць меркаваных выканаўцаў тэракту ў менскім мэтро, сам спыніў спробы асьцярожнага збліжэньня ЭЗ зь Беларусьсю ў абмен на такія саступкі, як вызваленьне палітвязняў.

«Калі Лукашэнка, чые пазыцыі і так аслаблі з-за рэзкага падзеньня курсу рубля, чагосьці баіцца, дык гэта эканамічнага ціску. ЭЗ павінен прамаўляць аднагалосна, нават насуперак інтарэсам асобных сваіх сяброў».

Паводле аўтара артыкула, забарона на выезд для былога старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча сьведчыць, што Лукашэнка не спыняецца «перад тым, каб браць сваіх грамадзян літаральна ў закладнікі». Таму Эўропа не павінна бязьдзейна назіраць за гэтым: нельга вечна ісьці на саступкі таму, хто захоплівае закладнікаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG