Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы Вялікабрытаніі у суботу адзначаць 94-ыя ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

Сьвяткаваньне пачнецца а 14-ай гадзіне ў Беларускім доме (52 Penn Road) і супадзе з адзначэньнем 65- годзьдзя заснаваньня Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі – адной з найстарэйшых арганізацый беларускай дыяспары.

І ў гэты ж дзень брытанскія беларусы павіншуюць з 70-годзьдзем Джыма Дзінглі -- старшыню Англа-беларускага таварыства, славіста і перакладчыка. Адна з апошніх працаў Дзінглі – пераклад на ангельскую кнігі Ўладзімера Арлова «Краіна Беларусь».

Рэпартаж пра ўрачыстасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры Свабоды.
XS
SM
MD
LG