Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыю Шчукіну – 70


Сёньня праваабаронца, журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валер Шчукін адзначае 70-годзьдзе.

Валер Шчукін 27 гадоў праслужыў у ваенна-марскім флёце, потым працаваў машыністам крану-трубаўкладчыка. У палітыку прыйшоў у 1995 годзе, калі ў якасьці члена Партыі камуністаў Беларускай абраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня (у 1998 годзе быў выключаны з шэрагаў гэтай партыі).

Падчас канстытуцыйнага крызысу восені 1996-га Валер Шчукін стаў на бок абаронцаў Канстытуцыі, падпісаў зварот аб імпічмэнце Лукашэнку, ўдзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Валер Шчукін актыўна друкуецца ў незалежнай прэсе, займаецца праваабарончай дзейнасьцю. За сваю грамадзянскую пазыцыю неаднаразова падвяргаўся судоваму перасьледу, мае некалькі дзесяткаў адміністрацыйных арыштаў і тры крымінальныя прысуды.

Летась міліцыя затрымала людзей, якія прыехалі павіншаваць Валера Шчукіна з прамінулым днём нараджэньня, а таксама самога Шчукіна, таму сёлета ён вырашыў сьвяткаваць 70-годзьдзе ў Вільні.

Радыё Свабода далучаецца да віншаваньняў юбіляру.

Гл. таксама: Адзін дзень у сям’і палітвязьня Валер’я Шчукіна

Красавік 2000, у судзе пасьля "Маршу Свабоды" зь Міколам Статкевічам.


На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2007 годзе

На Дзень Волі 25 сакавіка 2005.

На Кастрычніцкай плошчы падчас акцыі ў абарону свабоды незалежных СМІ.

З Вольгай Карач у судзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG