Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс: Літва падтрымлівае санкцыі да людзей, блізкіх да Лукашэнкі


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс

Літва падтрымлівае плянуемыя санкцыі Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а не ў дачыненьні да буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, заявіў прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс.

Ён назваў неабгрунтаванымі асьцярогі, што ЭЗ можа пачаць ўводзіць якія-небудзь абмежаваньні для бізнэсу Беларусі.

«Мне здаецца, шмат недакладнай інфармацыі, таму што распаўсюдзіліся зьвесткі, або нейкая краіна прапанавала, каб санкцыі ўжываліся ў дачыненні да найбуйнейшых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў — каліевых заводаў, хімічнай прамысловасьці. Наколькі мы ведаем, гэтага не будзе, гэта не плянуецца», — сказаў у інтэрв’ю Žinių radijаs прэм’ер Літвы.

Паводле Кубілюса, такія санкцыі былі б неразумнымі, бо ад гэтага больш за ўсё пацярпелі б простыя жыхары Беларусі.

«Санкцыі працягваюцца ў дачыненьні да людзей, блізкіх да Лукашэнкі, некаторыя зь іх — прадпрымальнікі, але гэты сьпіс абмежаваны. Такія асьцярогі неабгрунтаваныя».

Кубілюс адзначыў, што Літва зацікаўлена ў тым, каб у ЭЗ была агульная палітыка адносна Беларусі.

«Такая палітыка дапамагла б Беларусі пераадолець свае ўнутраныя праблемы, а рэжыму Лукашэнкі — зразумець, што элемэнтарныя правы чалавека, элемэнтарныя дэмакратычныя правы — абавязковая ўмова для таго, каб Беларусь магла больш адкрыцца перад Эўропай у эканамічным пляне, і такім чынам імкнуцца да дабрабыту сваіх грамадзян», — сказаў Кубілюс, перадае Delfi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG