Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдзе пікет за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі


Акцыя 18 сакавіка

Акцыя 18 сакавіка

Праваабаронцы дамовіліся з уладамі Масквы аб правядзеньні пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Рух «За правы чалавека» правядзе гэтую акцыю 27 сакавіка ля амбасады Беларусі ў Маскве.

Удзельнікі пікету запатрабуюць ад афіцыйнага Менску неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, паведамляе Інтэрфакс.

Расейскія праваабаронцы абураныя тым, што Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў, абвінавачаныя ў тэрарызьме, былі пакараныя беларускімі ўладамі да завяршэньня працэсу абскарджаньня прысуду.

Удзельнікі пікету будуць патрабаваць ад уладаў Беларусі «правядзеньня новага дбайнага расьсьледаваньня падзей 11 красавіка 2011 года ў Менску і ступені ўдзелу ў іх асуджаных, з мэтай зьняцьця ўсіх сумневаў у гэтай справе».
XS
SM
MD
LG