Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны сакратар Рады Эўропы Торб’ёрн Ягланд плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на апарат Рады Эўропы.

Гэтая сустрэча плянуецца 23 сакавіка ў Маскве падчас навукова-практычнай канфэрэнцыі Расейскай рады па міжнародных справах «Эўраатлянтычная супольнасьць бясьпекі: міт або рэальнасьць».

Плянуецца таксама, што кіраўнік Рады Эўропы сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.
XS
SM
MD
LG