Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І ўкраінскага мэдыя-экспэрта не пусьцілі ў Беларусь


Міністэрства замежных спраў Украіны правярае інфармацыю, якая зьявілася ў мэдыях аб тым, што ўкраінскага мэдыя-экспэрта і трэнэра з Інстытута разьвіцьця рэгіянальнай прэсы Алега Хаменку не пусьцілі ў Беларусь.

«Мы правяраем гэтую інфармацыю», — сказаў Інтэрфаксу прэс-сакратар МЗС Украіны Аляксандар Дыкусараў.

«Украінская праўда» са спасылкай на старонку ў Facebook народнага дэпутата (фракцыя «БЮТ-Бацькаўшчына») Андрэя Шаўчэнкі паведаміла, што інцыдэнт адбыўся 20 сакавіка. Хаменку паведамілі, што ён у сьпісе асобаў, якім забаронены
ўезд у Беларусь. Паводле дэпутата, украінская амбасада, куды патэлефанаваў Алег, паведаміла, што дапамагчы нічым ня зможа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG