Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць актывіста «Эўрапейскай Беларусі»


У Цэнтральным судзе Менску сёньня адбудзецца суд над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Мікітам Каваленкам.

Ён быў затрыманы напярэдадні за, нібыта, брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы.

Яго затрымалі ў мэтро на станцыі «Кастрычніцкая», перадае БелаПАН. Мікіта паспрабаваў разьмясьціць улётку з заклікам узяць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. Супрацоўнік міліцыі затрымаў яго і даставіў ва ўпраўленьне ўнутраных спраў на транспарце. Там на Мікіту склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле за тое, што ён нібыта сьмеціў, а затым яшчэ адзін пратакол — за тое, што нібыта лаяўся матам.

У суд Цэнтральнага раёну яго прывезьлі ў кайданках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG