Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трынаццаты. І Вячорку ня выпусьцілі ў Эўразьвяз


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Апазыцыйнага палітыка Вінцука Вячорку, які ехаў разам з дачкой у Прагу, беларускія памежнікі зьнялі з цягніка ў Берасьці а 3-й гадзіне ночы.

Вячорка паведаміў, што 13 сакавіка наведаў раённы аддзел па грамадзянству і міграцыі і атрымаў даведку, што яго імя не фігуруе ні ў якіх базах, і што ніякіх абмежаваньняў на выезд не існуе.

Гэтую даведку ён паказаў беларускаму памежніку, але даведка на яго не зрабіла ніякага ўражаньня, распавёў Вінцук Вячорка карэспандэнту «Свабоды». Памежнік сказаў, што ў яго службовая інструкцыя. Паводле Вячоркі, база, па якой апазыцыянэраў не выпускаюць за мяжу, ня мае нічога агульнага з агаворанай законам базай. «Гэта яўнае прызнаньне таго, што кіруе не закон, а самавольства».

Вячорка паведаміў, што ехаў у Прагу па прыватных справах. Частку грошай за квіткі да Берасьця яму вярнулі, але квіткі «Варшава-Прага» на дзьве асобы «беззваротна згарэлі».

«Калі-небудзь гэтыя рахункі будуць выстаўленыя», — сказаў Вячорка.

Пры праходжаньні пашпартнага кантролю ў выезьдзе зь Беларусі адмовілі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку, Станіславу Шушкевічу, Андрэю Бандарэнку і Валерыю Ўхналёву. Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла даведаліся ў аддзелах грамадзянства і міграцыі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG