Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя пачала штурм дому тэрарыста ў Тулузе


У францускай Тулузе ў раёне, прылеглым да дому, дзе заблякаваны Махамэд Мера, якога падазраюць у забойстве сямі чалавек, адбыліся тры выбухі. Намесьнік мэра Тулузы пацьвердзіў журналістам, што спэцпадразьдзяленьні францускай паліцыі пачалі штурм будынку.

Перамовы зь Мера, якія доўжыліся амаль суткі, ні да чаго не прывялі. Паліцыя ўступіла ў перамовы пасьля таго, як Мера ўдалося адбіць штурм яго кватэры ў сераду ноччу. Два паліцыянты былі параненыя. Мера добра ўзброены: у яго аўтамат Калашнікава, некалькі пісталетаў і запас гранат.

Махамэд Мера ўзяў на сябе адказнасьць за забойства. Пракурор Парыжа Франсуа Малан, які ўзначальвае сьледчую групу, ахарактарызаваў Мера як радыкальнага салафіста-самавука. Ён двойчы бываў у Аўганістане і праходзіў трэніроўку на базе ваяўнікоў у пакістанскай правінцыі Вазырыстан.

У сераду ў Ізраілі прайшло пахаваньне трох дзяцей і рабіна, забітых у панядзелак каля габрэйскай школы ў Тулузе. Францускіх салдат, застрэленых 11 і 15 сакавіка, пахавалі ў горадзе Монтабан каля Тулузы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG