Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць 12 грамадзян Беларусі, цесна зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі. Іх асабістыя актывы і актывы 29-ці зьвязаных зь імі кампаніяў будуць замарожаныя.

Чакаецца, што гэта адбудзецца на сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ, якая пройдзе ў пятніцу ў Брусэлі.

Як паведаміла Радыё Свабода крыніца ў дыпляматычных колах, гэтым асобам будзе забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, а іх асабістыя актывы і актывы 29-ці зьвязаных зь імі кампаніяў будуць замарожаныя. У новым сьпісе – судзьдзі, работнікі пракуратуры, бізнэсоўцы. Раней ЭЗ ужо ўвёў санкцыі супраць 230 беларускіх чыноўнікаў і трох кампаніяў.

Са свайго боку, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў у сераду ў інтэрвію тэлеканалу RT, што ў Беларусі існуе сьпіс сваіх невыязных грамадзян – у яго ўключаныя апазыцыйныя палітыкі і актывісты. Паводле яго слоў, гэты сьпіс – адказ Беларусі на санкцыі Эўразьвязу. Лукашэнка абвінаваціў апазыцыянэраў у тым, што яны перадаюць у ворганы ЭЗ прозьвішчы асоб і назвы кампаніяў, супраць якіх затым ўводзяцца санкцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG