Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17% зброі Асада – зь Беларусі


Краіны Захаду асудзілі Іран за ўзбройваньне сырыйскіх урадавых войскаў Башара Асада, якія змагаюцца з паўстаньнем у краіне.

21 сакавіка на брыфінгу Рады бясьпекі ААН прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі выказалі занепакоенасьць паведамленьнямі аб пастаўках у Сырыю іранскіх узбраеньняў у абыход санкцый ААН.

Згаданыя санкцыі дзейнічаюць у дачыненьні да Ірану з-за яго ядзернай праграмы і забараняюць яму займацца экспартам узбраеньняў. Афіцыйныя Дамаск і Тэгеран адмаўляюць факты паставак.

Паводле Стакгольмскага міжнароднага інстытуту міру, Сырыя купляе зброю ў Расеі, Беларусі і Іране. Паводле падліку інстытуту, за апошнія 5 гадоў на гэтыя краіны прыйшлося адпаведна 78%, 17% і 5% ад сырыйскіх вайсковых закупаў. Беларускія і расейскія пастаўкі пад санкцыі ААН не падпадаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG