Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тулускі тэрарыст абяцае здацца сёньня


Грамадзянін Францыі Махамэд Мэра, які падазраецца ў забойстве сямі чалавек і быў заблякаваны ў адным з дамоў у Тулузе, абяцае здацца сёньня ўвечары.

Пра гэта паведамляе агенцтва Франс-прэс са спасылкай на пракуратуру.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які прыбыў на месца падзей у Тулузу, сказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі габрэйскай грамады, што ў сераду раніцай Махамэд Мера меў намер учыніць яшчэ адзін напад. Пра гэта Франс-прэс паведаміла кіраўнік мясцовага аддзяленьня Рады габрэйскіх арганізацый Ніколь Ярдэні.

Крыху раней МУС Францыі зьняпраўдзіла паведамленьні аб арышце Мера.

23-гадовы Мера заявіў, што зьяўляецца ваеўніком «Аль-Каіды» і помсьціць за палестынскіх дзяцей, а таксама за апэрацыі францускай арміі ў мусульманскіх краінах.

Стала вядома, што летась ён быў затрыманы амэрыканскімі вайскоўцамі ў аўганскім горадзе Кандагар зь невядомых прычынаў, затым яго адправілі на радзіму, у Францыю.

Мера падазраюць у сямі забойствах. 11 сакавіка ў Тулузе быў забіты салдат-дэсантнік. 15 сакавіка яшчэ двое вайскоўцаў загінулі і адзін быў паранены ў горадзе Монтабан. Нарэшце, у панядзелак у габрэйскай школе ў Тулузе былі застрэленыя трое дзяцей і рабін. Іх сёньня пахавалі ў Ізраілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG