Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Experty.by вызначылі найлепшых музыкаў 2011-га


Іван Кірчук, лідэр гурта «Троіца»
Іван Кірчук, лідэр гурта «Троіца»

Этна-трыё «Троіца» атрымала пяць узнагародаў з васьмі на прэміі Experty.by, апярэдзіўшы ў асноўных намінацыях гурт «Ляпіс Трубяцкой».

Адкрыў чацьвёртую па ліку цырымонію Experty.by гурт B_Side. Экспэрты кожны год клічуць выступіць на сваю прэмію малавядомую каманду, якая вартая ўвагі. Якраз гэты гурт і атрымаў перамогу ў намінацыі «Найлепшы дэбютны альбом».

Звычайна найлепшыя беларускія альбомы адзначалі ў самым пачатку года. Экспэрты тлумачаць затрымку сёлета тым, што айчынныя музыкі запісалі надзвычай шмат альбомаў — яны разгледзелі каля 60.

Рок-альбомам году быў прызнаны апошні дыск гурта «Ляпіс Трубяцкой» «Вясёлыя карцінкі».

За найлепшы беларускі рэкард-лэйбл прызналі кампанію «Вігма», якой не было роўных у 2011 годзе. Менавіта яна выдала большасьць пасьпяховых айчынных дыскаў.

«Народны» прыз таксама дастаўся «Троіцы», а вось прыз ад замежных экспэртаў атрымала «Серебряная свадьба». Таксама акрамя гурта Светы Бень у тройку лідэраў трапіла група Kosmodromm з альбомам «Будет ласковый дождь» ды Hum Flying Bulletproof Noodle з дыскам «Tape», паведамляе budzma.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG