Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» супраць шэсьця на Бангалор 25 сакавіка


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Актывісты «Маладога фронту» падтрымалі Аргкамітэт у сьвяткаваньні Дня волі 25 сакавіка што да збору ўдзельнікаў на плошчы перад галоўным будынкам Акадэміі навук.

Але яны адмаўляюцца ад шэсьця і правядзеньня сьвяточнага мітынгу на плошчы Бангалор.

Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка: «Нашая пазыцыя ў пытаньні адзначэньня Дня Волі не зьмянілася. Адзінае, хочацца падкрэсьліць, што дазвол на акцыю — факт дзіўны, але вельмі прыемны. Мы вельмі рады і мы ні ў якім разе не хацелі б і ня хочам выступаць нейкімі „раскольнікамі“.

Мы — за збор людзей каля Акадэміі навук, мы за тое, каб людзей было больш — заклікаем людзей сабрацца каля Акадэміі Навук і ні ў якім разе падзяляць месца збору не зьбіраемся.

Асноўная нашая пазыцыя ў тым, што мы не ідзём на плошчу Бангалор. Мы выказвалі яе раней і мы яе не зьмянілі — на Бангалор мы ня пойдзем адназначна. Гэта пазыцыя ня толькі Маладога фронту, мы бачым, што гэта пазыцыя большасьці незалежнай моладзі. Што мы будзем рабіць пасьля збору каля Акадэміі навук, будзе залежаць ад той колькасьці людзей, якая прыйдзе.

Мы таксама лічым, што ў сёньняшніх умовах татальнага страху, калі людзей забіваюць у турме, як Сяргея Каваленку, хадзіць сьвяткаваць кудысьці на ўскраіну гораду, на балота — ня ёсьць пазыцыяй маральнай. Магчымы варыянт, што мы заклічам людзей не да шэсьця, а да збору каля СІЗА на Валадарскага. Я не кажу, што так будзе, але падтрымаць Сяргея Каваленку зараз зьяўляецца адной з галоўных задач для нас».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG