Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні не дазволілі мітынг на Дзень Волі


Юры Істомін
Юры Істомін

Адзін з заяўнікаў мітынгу на 25 сакавіка ў Горадні, кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін атрымаў адмоўны адказ з гарвыканкаму.

Істомін: «Сёньня толькі я атрымаў пісьмовы адказ з гарвыканкаму з адмовай. Наколькі ведаю, такія ж адказы атрымалі два другія заяўнікі — Вадзім Саранчукоў і Ўладзімір Хільмановіч. На той падставе, што мы нібыта парушылі частку чацьвертую пункту пятага Закону аб масавых мерапрыемствах, нам адмовілі ў правядзеньні заяўленага мітынгу.

Але ў тым пункце гаворыцца аб працэдуры ўзгадненьня ўсіх пытаньняў з санстанцыяй, пажарнікамі і праваахоўнымі органамі. Гарвыканкам лічыць, што мы павінны да падачы заявы з гэтымі структурамі зьвязацца і ўсё ўзгадніць. Але гэтыя структуры кажуць: без рашэньня гарвыканкаму яны нічога ўзгадняць ня будуць.

Атрымліваецца такое кола, і гарвыканкам выкарыстоўвае гэтую падставу для забароны любых мерапрыемстваў. Таму адзначэньне 25 сакавіка ператвараецца з масавага фармату ў офісна-кабінэтны варыянт. Будзем, хутчэй за ўсё, ускладаць кветкі да помніка паўстанцам 1863 году на чыгуначным вакзале».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG