Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухналёў: «У аддзеле міграцыі завісла база»


Валеры Ўхналёў
Валеры Ўхналёў

Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ўхналёву ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага РУУС Менску не паведамілі, чаму яму забаронены выезд за мяжу.

«Яны сказалі,што ў іх завісла сыстэма і яны нічога не маглі зрабіць з кампутарам. Таму прапанавалі мне прыйсьці заўтра. Відаць, будуць шукаць матывацыю», — сказаў Ухналёў.

Ухналёва 21 сакавіка беларускія памежнікі не пусьцілі ў Літву. Яны паставілі ў пашпарце палітыку адзнаку, што яму ў выезьдзе адмоўлена, і параілі зьвярнуцца ў раённы аддзел грамадзянства і міграцыі.

Ухналёў назваў гэта «поўным бязьмежжам» з боку ўладаў. Ён мяркуе, што тут «прычына адна — гэта палітычная дзейнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG