Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтэр Шцястны: Часам спорт мусіць браць на сябе палітычную адказнасьць


Пэтэр Шцястны
Пэтэр Шцястны
Так заявіў у інтэрвію Швэдзкаму радыё легендарны хакеіст чэхаславацкай зборнай, а цяпер славацкі палітык і сябра Эўрапейскага парлямэнту.

Паводле словаў Пэтэра Шцястнага, у Беларусі маюць месца брутальныя парушэньні правоў чалавека, і таму спартыўны фэст міжнароднага ўзроўню ў гэтай краіне праводзіцца ня можа. Хакейныя амбіцыі беларускага дыктатара нельга задавальняць. З такім заклікам зорка ўсясьветнага хакею зьвяртаецца да міжнароднай хакейнай фэдэрацыі і спартовай грамадзкасьці ўсяго сьвету.

«Паколькі ён (Лукашэнка) гуляе ў хакей 2-3 разы на тыдзень, рашэньне перанесьці месца першынства закране нешта вельмі асабістае, і гэта можа прычыніцца да нейкіх зьменаў», — кажа Пэтэр Шцястны. На яго думку, «спорт часам мусіць браць на сябе палітычную адказнасьць».

Калега Шцястнага па Эўрапарлямэнце, швэдзкі дэпутат ад лібэральнай партыі і заўзяты аматар хакею Оле Шміт падзяляе гэтае меркаваньне:

«Ня думаю, што крывавы рэжым мае права атрымаць прывілей краіны-гаспадыні чэмпіянату. Лічу, што Міжнародная фэдэрацыя хакею і, вядома, швэдзкі хакей прымуць адпаведнае рашэньне ў гэтай сувязі».

Тым часам у той жа праграме «Echo» Швэдзкага радыё генэральны сакратар нацыянальнай фэдэрацыі Мікаэль Пэтэрсан заявіў, што швэдзкі хакейны зьвяз не гатовы ініцыяваць пастаноўку «беларускага пытаньня» ў парадак дня Кангрэсу IIHF, які мае адбыцца ў траўні ў Хэльсынкі.

Падобную пазыцыю маюць і немцы. Яны гатовыя прагаласаваць па гэтым пытаньні, аднак не жадаюць самі выносіць такую прапанову на галасаваньне.

Паводле дзейных правілаў пастанову пра пазбаўленьне Беларусі статусу гаспадыні ЧС-2014 можна прыняць, калі пытаньне ініцыюе нехта з дэлегатаў IIHF.

Тым часам Петэр Шцястны ня мае сумневу, што пераважная большасьць дэлегатаў з правам голасу падтрымае яго прапанову.

«Мы павіны пільнавацца наконт рэпутацыі хакею», — кажа хакейная зорка.

Фільм пра Пэтэра Шцястнага з цыклю «Легенды хакею»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG