Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пікет супраць росту цэнаў


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць росту цэнаў, які актывіст АГП Рыгор Грык плянаваў зладзіць 25 сакавіка. Рыгор Грык зьвязвае забарону з Днём Волі.

Пікет плянаваўся ў Старым парку Баранавічаў. Рыгор Грык кажа, што замовіў яго за месяц да правядзеньня, аднак пікет забаранялі двойчы:

«Я заключыў неабходныя дамовы на абслугоўваньне пікету. Аднак 7 чысла мне прыйшоў адказ, што я парушаю закон аб масавых мерапрыемствах, а менавіта пункт 5 гэтага закону. Я схадзіў да юрыстаў, і мне патлумачылі, што я не ўказаў крыніцу фінансаваньня пікету. Ну, то я выправіў, пазначыўшы, што фінансуецца з асабістых сродкаў і ізноў занёс заяву.

Аднак сёньня ў лісьце гарвыканкаму мне паведамілі, што не даюць дазвол на правядзеньне пікету. І ізноў не тлумачаць ніякіх прычын. У аддзеле ідэалёгіі мне паведамілі, што калі я ня згодны з забаронай пікету, то магу зьвяртацца ў суд», — кажа Рыгор Грык.

Актывіст распавёў, што не плянуе зьвяртацца ў суд, бо ня мае на гэта сродкаў ды ня верыць у станоўчае рашэньне суду. Рыгор Грык мяркуе, што асноўнай прычынай забароны пікету было тое, што 25 сакавіка сьвяткуецца Дзень Волі.

Спадар Грык кажа, што ў мінулым годзе ў Баранавічах улады дазволілі толькі адзін пікет. Ён быў таксама на тэму росту цэнаў і прайшоў пад лёзунгам «За жыцьцё без хлусьні і фальшу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG