Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны назвала Цімашэнку здрадніцай


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Вярхоўная Рада Ўкраіны бачыць прыкметы крымінальных злачынстваў і асабістую зацікаўленасьць былога кіраўніка ўрада Юліі Цімашэнкі падчас падпісаньня газавых пагадненьняў з Расіяй у 2009 годзе.

Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН. За адпаведную пастанову «Аб справаздачы Часавы сьледчай камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях расьследаваньня абставінаў падпісаньня газавых пагадненьняў паміж НАК« Нафтагаз Украіны і ААТ «Газпром» адносна наяўнасьці прыкметаў дзяржаўнай здрады ў сфэры эканамічнай бясьпекі Ўкраіны» прагаласавалі 266 народных дэпутатаў з 418 зарэгістраваных.

Вярхоўная Рада Украіны адзначыла, што 17-19 студзеня 2009 года падчас вядзеньня перамоў і падпісаньня дырэктыў на заключэньне газавых кантрактаў паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпром» прэм'ер-міністр Украіны Цімашэнка схавала ад грамадзтва і ўлады факты існаваньня запазыкі яе прыватных кампаніяў перад Міністэрствам абароны Расейскай Фэдэрацыі ў суме 405 311 181 даляраў ЗША і існаваньня ў Расейскай Фэдэрацыі крымінальнай справы, у якой даказаная яе віна ў неаднаразовай дачы хабараў службовым асобам Міністэрства абароны Расійскай Фэдэрацыі.

Вярхоўная Рада лічыць, што гэтыя абставіны бясспрэчна сьведчаць аб канфлікце інтарэсаў і істотна паўплывалі на рашэньне прэм'ер-міністра Украіны на карысьць замежнай дзяржавы, перадае УНІАН.

У справаздачы адзначаецца, што ўмовы газавых кантрактаў былі ўзгодненыя асабіста прэм'ер-міністрамі Ўкраіны і Расейскай Фэдэрацыі ў ноч з 17 на 18 студзеня ў Маскве падчас таемных перамоваў з воку на вока. Паводле справаздачы, гэтыя ўмовы парушылі асноўныя прынцыпы пабудовы ўкраінска-расейскіх адносінаў у газавай сфэры, якія былі ўсталяваныя 2 кастрычніка 2008 г. ў Мэмарандуме аб супрацоўніцтве ў газавай сфэры паміж урадамі Ўкраіны і Расійскай Фэдэрацыі.

«У дзеяньнях прэм'ер-міністра Ўкраіны Ю.Цімашэнкі бачацца прыкметы крымінальных злачынстваў і асабістая залежнасьць і зацікаўленасьць, якія выходзяць за межы перавышэньня ўлады і службовых паўнамоцтваў, у якіх Ю. Цімашэнка прызнаная вінаватай судом. Сярод прыкметаў іншых злачынстваў, дзеяньні Цімашэнкі маюць і прыкметы дзяржаўнай здрады. Гэтыя абставіны павінны быць дасьледаваныя праваахоўнымі органамі, паколькі Часовая сьледчая камісія выкарыстоўвала ўсе наяўныя ў яе магчымасьці для выяўленьня аб'ектыўных абставінаў падпісаньня газавых кантрактаў», -- цытуе УНІАН пастанову Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG