Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дамову аб трансфармацыі ЭўрАзЭС ў Эўразійскі эканамічны саюз на саміце ў Маскве не падпісалі з-за пазыцыі Казахстану.

Аб гэтым заявіў у інтэрвію тэлеканалу Russia Today Аляксандр Лукашэнка:

«Мы сапраўды не прынялі гэты праект дамовы. Чаму? Таму што Казахстан выступіў катэгарычна супраць эканамічнага саюзу. Казахстан запярэчыў нашым прапановам, расейцаў і беларусаў, а мы былі адзіныя. Яны заявілі, што ня трэба паскараць гэты працэс: дамаўляліся ў 2015 годзе выйсьці на ўзровень саюзных адносін — давайце ў 2015-м».

Паводле Лукашэнкі, паскорыць працэс стварэньня Эўразійскага саюзу прапанавалі расейцы, і беларускі бок іх падтрымаў.

У адпаведнасьці з праектам дамовы Эўразійскай эканамічнай камісіі давалася права заключаць міжнародныя дамовы на міжнароднай арэне ад імя трох краін.
XS
SM
MD
LG