Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Дзевятоўскі: Сёньня я галасаваў бы супраць сьмяротнай кары


Вадзім Дзевятоўскі са срэбным алімпійскім мэдалём.

Вадзім Дзевятоўскі са срэбным алімпійскім мэдалём.

Беларускі лёгкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў сьвету, кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі кажа, што ягоныя погляды з часам зьмяніліся і цяпер ён выступае супраць сьмяротнага пакараньня

«Калі ў 1996 годзе быў рэфэрэндум, я галасаваў за сьмяротнае пакараньне. Але сёньня я памяняў бы сваё меркаваньне, я б галасаваў супраць. Сытуацыя ў краіне ў пляне крыміналу нармалізавалася. Тады, магчыма, такая неабходнасьць была. Алё сёньня беларускае грамадзтва памянялася, стала больш цывілізаваным, менш крымінальным. Тым больш сьмяротнае пакараньне мне непрымальна як чалавеку праваслаўнаму. Таму сёньня я прагаласаваў бы супраць».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG