Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што толькі раз памілаваў асуджанага на сьмерць


Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Russia Today», што спачувае сваякам Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, якія нядаўна былі пакараныя сьмерцю за менскі тэракт 11 красавіка 2011 года.

«Для мяне гэта была чарговая трагедыя ў маім жыцьці. Больш за ўсё я суперажываў бацькам гэтых людзей, якім я дапамагчы не магу. На жаль».

Лукашэнка сказаў, што яму складана было адмовіць аднаму з асуджаных у памілаваньні Уладзіславу Кавалёву. Другі фігурант гэтай справы Дзьмітры Канавалаў такую просьбу не падаваў. Аднак у гэтай сытуацыі, па словах Лукашэнкі, інакш ён паступіць ня мог.

«Гэта чыстая крымінальшчына, дараваньню якой няма. Я мяркую, так бы і ў Расеі паступілі, і ў іншых краінах». Прэтэнзіі да судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэрарызме Лукашэнка адкінуў, адзначыўшы, што працэс быў адкрытым і што «ўсе працэдуры былі выкананыя».

Лукашэнка таксама адзначыў, што за час знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе толькі адзін раз памілаваў чалавека, асуджанага да сьмяротнага пакараньня.

Тым часам МУС Беларусі на сваім сайце напісала, што да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі за 1998–2010 гады было асуджана 102 чалавекі, памілавана — 156. У праваабаронцаў гэтая статыстыка выклікала сумневы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG