Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябру БАЖ, аднаму зь лідэраў праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціну Стэфановічу выезд за мяжу абмежаваны Міністэрствам абароны ў сувязі з «ухіленьнем ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Такую даведку Стэфановіч атрымаў у аддзеле грамадзянства і міграцыі.

Калі праваабаронца прыйшоў па тлумачэньні ў Партызанскі ваенкамат, там усе зьдзівіліся.

«Хто мяне мог прызваць, каля я 1972 году нараджэньня і 12 гадоў таму ў мяне скончыўся прызыўны ўзрост? Па-другое, тэрміновую вайсковую службу я праходзіў два гады. Таму гэта проста нонсэнс. Супрацоўнікі райваенкамату спрабуюць высьветліць гэтае пытаньне ў гарадзкім ваенкамаце. Бо тут праверылі базу дадзеных, адносна мяне ніякіх папер нікуды не дасылалі. Хто мяне хацеў прызваць на вайсковую службу, пакуль невядома».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG