Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэма месяца: сэкс

Увесь сакавік на сайце — вынікі апошніх навуковых досьледаў , высновы і парады на тэму «здароўе і сэкс»



На працягу многіх стагоддзяў мастурбацыя падвяргалася грамадзкім ганеньням і належала да аднаго з самых агідных грахоў. Сярод страшных наступстваў мастурбацыі называлася вар’яцтва, сьлепата, рост валасоў на руках ды інш. Так, у старадаўнім мэдыцынскім дасьледаваньні Ананія, датаваным прыблізна 1712 годам, утрымліваюцца доказы таго, што мастурбацыя прыводзіць да хваробаў, страты цнатлівасьці і бясплодзьдзя.

Больш за тое, доўгі час лічылася, што жанчыны, якія «бяруць задавальненьне ў свае рукі», могуць пазбавіцца вагінальнай змазкі і магчымасьці адчуваць аргазм. Такім чынам, такія распусныя, але на жаль, нездаволеныя дамы становяцца больш раздражняльнымі, часьцей ўпадаюць у гістэрыку і пакутуюць на эпілептычныя прыпадкі.

Аднак з часам табу, зьвязаныя з мастурбацыяй, слабеюць. Згодна з кнігай Марты Корнаг «Вялікая кніга мастурбацыі», дастаўляць задавальненьне самому сабе — гэта такая ж натуральная патрэба чалавека, як сэкс. І нягледзячы на даволі неадназначнае стаўленьне да гэтага паняцьця ў грамадзтве, ананізм прыносіць шмат карысьці здароўю і можа істотна разнастаіць сэксуальнае жыцьцё партнэраў.

Для мужчын:

Дасьледаваньні, апісаныя ў 2007 годзе ў артыкуле часопіса Sexual and Relationship Therapy, даказалі, што мужчыны, якія рэгулярна займаюцца ананізмам:

• дапамагаюць актывізаваць сваю ўласную імунную сыстэму
• радзей пакутуюць на захворваньні прастаты
• у цэлым маюць больш здаровую прастату

Аўстралійскія навукоўцы нават прыйшлі да высновы, што мужчыны ва ўзросьце 20-50 гадоў, якія пастаянна мастурбуюць, менш рызыкуюць захварэць на рак прастаты.

Для жанчын:

• радзей пакутуюць ад ПМС, а таксама ад фізычных нязручнасьцяў і спазмаў у розныя пэрыяды мэнструальнага цыклю
• за кошт узмоцненага прытоку крыві ў тазавую вобласьць радзей адчуваюць боль падчас мэнструацыі
• радзей адчуваюць болі ў паясьніцы, паколькі ў гэтым месцы ў іх паніжаны болевы парог

Для абаіх:

• самы бясьпечны від сэксу — вы не рызыкуеце зацяжараць або заразіцца захворваньнямі, якія перадаюцца полавым шляхам
• эфэктыўны сродак барацьбы са стрэсам і дэпрэсіяй
• выдатная крыніца эндарфінаў і, такім чынам, цудоўнага настрою
• натуральнае снатворнае
• выдатная магчымасьць трэніраваць цягліцы таза, што прыводзіць да павышэньня сэксуальнай адчувальнасьці
• натуральны энэргетык
• спосаб спазнаньня і збліжэньня партнэраў
• ратунак для інвалідаў, адзінокіх людзей і падлеткаў

Чым шкодны ананізм? Празьмернае захапленьне мастурбацыяй можа прывесьці да страты цікавасьці да сэксу са сваім партнэрам. У жанчын можа наступіць псэўдафрыгіднасьць, пры якой аргазм наступае толькі падчас ананізму, а не палавога акту. Яшчэ адзін мінус ананізму — зацыкленасьць чалавека на адным сцэнары. Сапраўднае ўзбуджэньне з часам будзе наступаць толькі пры пэўных сытуацыях, якія замацаваліся ў сьвядомасьці чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG