Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міклашэвіч выступае за амбудсмэна


Пётар Міклашэвіч

Пётар Міклашэвіч

Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётар Міклашэвіч выказаўся на карысьць стварэньня ў Беларусі інстытуту амбудсмэна.

«Прававая дзяржава ў мэтах забесьпячэньня абароны правоў і свабодаў павінна мець сыстэму прававых інстытутаў. Да іх ліку адносяць і інстытут упаўнаважанага па правах чалавека (амбудсмэна). Канстытуцыйны суд падтрымлівае ідэю ўвядзеньня ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі», — сказаў Міклашэвіч падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

Міклашэвіч мяркуе, што калі амбудсмэн атрымае права зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд з запытамі аб праверцы канстытуцыйнасьці прававых актаў, гэта пашырыць доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасудзьдзя.

Міклашэвіч назваў галоўнай задачай амбудсмэна ахову правоў і свабодаў грамадзян і спыненьне парушэньняў:

«Ён дзейнічае разам зь іншымі формамі кантролю і нагляду, дапаўняючы сродкі абароны правоў і свабодаў чалавека, якія існуюць у дзяржаве».
XS
SM
MD
LG