Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белаазёрску баяцца сьвінцовага заводу


Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску

Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску

Каардынатар руху «За Свабоду» па Берасьцейшчыне Зьміцер Трацьцяк накіраваў у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя ліст наконт будаўніцтва ў Белаазёрску заводу па вытворчасьці сьвінцу.

Спадар Трацьцяк дабіваецца правядзеньня ў Белаазёрску належных грамадзкіх слуханьняў з гэтай нагоды:

«Спасылаючыся на пастанову міністэрства аб прыпыненьні будоўлі, я прашу даць адказы на тры наступныя пытаньні. Якія парушэньні праектнай дакумэнтацыі былі выяўленыя экспэртызай Мінпрыроды? Ці былі гэтыя парушэньні выпраўленыя? Ці будуць праведзеныя грамадзкія слуханьні ў Белаазёрску пасьля выпраўленьня гэтых парушэньняў?»

Зьміцер Трацьцяк перакананы, што будаўніцтва заводу са шкоднай вытворчасьцю можа ажыцьцяўляцца толькі пасьля папярэдняй санкцыі грамадзтва.

Раней Берасьцейскі аблвыканкам паведаміў, што будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу прыпыненае, бо праект не прайшоў экспэртызу Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя.
XS
SM
MD
LG