Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухналёва не выпусьцілі ў Эўразьвяз


Валер Ухналёў
Валер Ухналёў

Намесьніка старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыя Ўхналёва не выпусьцілі за мяжу.

Ён ехаў на аўтамабілі ў Вільню праз памежны пераход «Каменны лог». Беларускія памежнікі паведамілі,што яму абмежаваны выезд за мяжу. Прычыны сказалі высьвятляць у раённым аддзеле па грамадзянству і міграцыі.

Ухналёў назваў гэта «поўным бязьмежжам» з боку ўладаў.

Памежнік паставіў у пашпарце Ўхналёва штамп, што ў выезьдзе адмоўлена.

“Прычына адна – гэта палітычная дзейнасьць, пазыцыя мая і маёй партыі адносна таго, што адбываецца ў краіне. Мы працуем у рамках заканадаўства. А рэжым і чыноўнікі ня толькі пішуць антыдэмакратычныя, антынародныя законы, але і самі не захоўваюць гэтыя законы. Проста гульня ў шашкі дошкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG