Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё мастацкай выставы, прысьвечанай 94-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

На выставе, якая носіць назву «Адраджэньне», прадстаўленыя працы мастакоў творчай суполкі «Пагоня»: Алеся Мары, Генадзя Драздова, Віктара Мікіты, Хведара Ладуцькі, Натальлі Белавокай, Уладзіміра Крукоўскага, Алеся Шатэрніка.

Як зазначыў адзін з заснавальнікаў БНФ і суполкі «Пагоня» Мікола Купава, выстава наладжаная ня толькі напярэдадні Дня Волі, але і напярэдадні гадавіны пакараньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні 22 сакавіка, таму ў экспазыцыі шырока прадстаўлена тэма Каліноўскага.

Адкрыцьцё адбудзецца а 18-й гадзіне ў штаб-кватэры Партыі БНФ.
XS
SM
MD
LG