Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра намер перавесьці выкладаньне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову паведаміў «Звяздзе» міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.

«Такая задача ўжо пастаўленая і мы будзем імкнуцца да таго, каб ужо з новага навучальнага года беларуская мова вярнулася на ўрокі гісторыі і геаграфіі роднага краю».

Пераход на выкладаньне гісторыі Беларусі на расейскую мову адбыўся ў 2006 годзе, беларускамоўныя падручнікі былі замененыя новымі.

Міністар адукацыі таксама запэўніў, што пры скарачэньні гуманітарнага блёка дысцыплін у ВНУ, неабходнасьць якога зьвязана са скарачэньнем тэрмінаў падрыхтоўкі спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй, пад скарачэньне не трапіць курс «Беларуская мова. Прафэсійная лексіка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG