Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сказаў пра расстрэл тэрарыстаў і хакейны чэмпіянат


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Russia Today» закрануў апошнія гарачыя тэмы.

Гаворачы аб выкананьні сьмяротнага выраку Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, ён зазначыў, што працэс па справе аб выбуху ў менскім мэтро быў «абсалютна празрыстым».

Як паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі, наконт сумневаў некаторых заходніх СМІ і палітыкаў у дачыненьні да справядлівасьці вынесенага прысуду, ён адзначыў:

«Гэта быў абсалютна празрысты працэс ад пачатку да канца. У супрацоўнікаў ФСБ Расеі, ізраільскага Масада і Інтэрпола, якія прымалі ўдзел на ўсіх этапах сьледзтва, ні на адным этапе ня ўзьнікла ніякіх пытаньняў і сумневаў».

Выказаўся Лукашэнка і наконт магчымага пераносу зь Менска месца правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе:

«Гэта чыста палітызаваны працэс, ён нічога не мае агульнага са спортам. І калі такое адбудзецца, гэта будзе ўдар па іміджы сусьветнай фэдэрацыі хакея. Беларусь заслужыла гэты чэмпіянат».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG