Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан: Вызваліце людзей і вярніце іх сем’ям!


На пасяджэньні камітэту па міжнародных справах Эўрапарлямэнту кіраўніца зьнешняй палітыкі ЭЗ Кэтрын Эштан патлумачыла палітыку зьвязу адносна Беларусі.

«У дачыненьні да Беларусі на нядаўнім саміце ў Капэнгагене мы абмяркоўвалі пераход ад ізаляцыі да ўзаемадзеяньня — мы часта рухаемся недзе паміж гэтымі двума падыходамі. Санкцыі дасылаюць вельмі моцны палітычны і эканамічны пасыл краіне. І ў дачыненьні да Беларусі мы выказваем сваю пазыцыю вельмі ясна, і будзем працягваць гэта рабіць і надалей.

Але мы таксама дасылаем вельмі ясны паралельны палітычны сыгнал адносна таго, што вы (ўрад Беларусі) павінны зрабіць. Вы павінны вызваліць гэтых людзей з турмы, вы павінны дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем’яў. І для нас вельмі важна дасылаць гэты пасыл, гаворачы, што калі вы выканаеце гэта, ёсьць многа рэчаў, над якімі мы б маглі працаваць разам з вамі. І гэты пасыл мы таксама дасылаем як ад імя Эўразьвязу, так і ад асобных краінаў-членаў, якія маюць кантакты ў Беларусі. Мы дасылаем адны і тыя ж сыгналы. Мы робім гэта таму, што мы хочам, каб вы зьмяніліся, хочам, каб вы разабраліся з гэтымі пытаньнямі. Але калі вы гэта зробіце, то мы — тут,» — сказала Кэтрын Эштан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG