Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме зьбіраюцца пікетаваць за Каваленку


Сябры дэмакратычнага згуртаваньня Слоніма падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет зь лёзунгамі аб вызваленьні Сяргея Каваленкі ды іншых палітвязьняў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Заяўка пададзеная на 4 красавіка. Меркаваная колькасьць удзельнікаў пікету 10 чалавек.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка трымае ў ізалятары на Валадарскага галадоўку пратэсту, якая доўжыцца зь перапынкам з 19 сьнежня мінулага году. Паводле сваякоў, стан здароўя Каваленкі крытычны. Паводле загаду адміністрацыі Валадаркі вязьню прымусова ставяць кропельніцы. У цывільны шпіталь пад нагляд лекараў, як патрабуюць сваякі Каваленкі, яго не кладуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG