Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Масква гатовая падтрымаць рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН у справе Сірыі


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

У Сірыі ў аўторак ня менш як 34 чалавек загінулі ў выніку сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і праціўнікамі сірыйскага рэжыму ў розных раёнах краіны. Як паведамляе DPA са спасылкай на сірыйскіх актывістаў, 25 чалавек былі забітыя ў Хомсе і Хамаі. Яшчэ дзевяць чалавек загінулі ў правінцыі Ідліб паблізу мяжы з Турэччынай.

Сёньня ж кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што Расея гатовая падтрымаць рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН па Сірыі, у аснову якой ляглі б мірныя прапановы адмысловага пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Кофі Анана, зробленыя ім сірыйскім уладам і апазыцыі.

Паводле яго, трэба ўлічваць усю складанасьць сытуацыі ў Сірыі і не спрабаваць, як ён выказаўся, «разыгрываць звонку карту супярэчнасьцяў паміж сунітамі і шыітамі».

Лаўроў таксама абверг паведамленьні пра тое, што ў сірыйскі порт Тартус прыбылі расейскія вайсковыя караблі.

Ахвярамі супрацьстаяньня ў Сірыі, якое доўжыцца ўжо год, сталі каля дзевяці тысяч чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG