Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім банкам загадалі адшукаць кліентаў МММ


Нацыянальны банк Беларусі даручыў камэрцыйным банкам знайсьці рахункі фізычных асобаў, якія датычныя да «МММ-2011», і спыніць усе апэрацыі па іх.

Пра гэта паведаміў інтэрнэт-партал tut.by са спасылкай на тэлеграму НББ. Даручэньне грунтуецца на звароце ў Нацбанк Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 16 сакавіка.

У КДБ журналістам пацьвердзілі, што ў межах крымінальнай справы супроць арганізатараў піраміды «МММ-2011» у Беларусі арыштавана група асобаў. Колькасьць групы і прозьвішчы арыштаваных не паведамляюцца. Вядома, што арыштаваных зьмясьцілі ў СІЗА КДБ — «амэрыканку».
XS
SM
MD
LG